Прысяга на вернасць незалежнай Беларусі: 20 год таму
8 верасня Беларусь адзначае адно з самых вялікіх і ганаровых святаў – Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень 30-тысячнае войска ВКЛ, разграміла ўтрая большае па колькасці войска Маскоўскага княства. У гэты ж день, праз 478 год, беларускія вайскоўцы прынялі прысягу на вернасьць незалажнай Беларусі.
8 верасня 1514 годзе войскі Вялікага Княства пад кіраўніцтвам вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага разьбілі расейскае войска ў бітве на рацэ Крапівенцы, што ля Воршы. Гэтая выдатная перамога 30-тысячнага войска над 80-тысячным вырашыла на той момант лёс незалежнасці ВКЛ, надоўга спыніла расейскую экспансію. Гістарычная перадышка падоўжыла «залаты век» Вялікага Княства Літоўскага…
Перамога ў гэтай бітве з\’яўляецца самай вялікай у беларускай ратнай гісторыі., атрыманай без падтрымкі войскаў іншых дзяржаў. Упершыню ў гэтай бітве мы змаглі ўбачыць бел-чырвона-белыя сцягі конніцы Вялікага княства.
У гэты день, у Дзень Беларускай Вайсковай Славы, у 1992 годзе беларускія вайскоўцы прынялі прысягу на вернасьць Незалажнай Беларусі.
Упершыню за дзесяцігодзьдзі, беларускія ваяры пакляліся на вернасьць Беларусі пад Нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі і гярбамі Пагоня.
8 верасьня 1992 года — 12 кадравых афіцэраў і яшчэ каля 3 000 мужчынаў: афіцэраў і салдат запасу. прымаюць прысягу на вернасьць Беларусі на менскай плошчы Незалежнасьці. Акцыю праводзіць Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў. “Цяпер цяжка сабе ўявіць значнасьць той падзеі, — распавядае адзін з заснавальнікаў і лідэраў БЗВ, цяперашні лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікола Статкевіч. — Пасьля таго як высілкамі БЗВ, узімку 1992 году, беларускі парлямант прыняў закон аб стварэньні нацыянальнага беларускага войска, заставалася яшчэ адна пагроза. Да прысягі на вернасьць Беларусі былі прыведзеныя толькі шараговыя жаўнеры. Афіцэры, якія ўжо прыносілі прысягу, не мусілі рабіць гэтага паўторна. Адно толькі папярэдняя прысяга прыносілася Савецкаму Саюзу — такім чынам кадравы склад маладога беларускага войска меў юрыдычную падставу ў любы момант здрадзіць сваей краіне. Многія афіцэры нездарма ўхіляліся ад “перапрысягі”. Пасьля здушэньня ГКЧП і развалу СССР у Рызе высьпела змова савецкіх афіцэраў, што мела на мэце ваенныя перавароты ў былых савецкіх рэспубліках, найперш у краінах Балтыі. Шматлікія беларускія афіцэры — расейцы па нацыянальнасьці калі не адкрыта падтрымлівалі змоўшчыкаў, то яўна вагаліся.
У гэтай сытуацыі БЗВ вырашыла самастойна правесьці публічную прысягу. Прымеркаваўшы дату — 8-га верасьня — да ўгодкаў Аршанскай бітвы, арганізатары сабралі людзей на плошчы Незалежнасьці. Нягледзячы на тое што міністр абароны Павел Казлоўскі напярэдадні прыгразіў звольніць усіх афіцэраў, якія возьмуць удзел у мерапрыемстве, 12 кадравікоў у вайсковай вопратцы і некалькі афіцэраў запасу не збаяліся прысягнуць ў той дзень Беларусі.”
“12 афіцэраў, ведаючы, на што яны ідуць, надзелі парадную форму і выйшлі на плошчу. – успамінае Мікалай Статкевіч. – Але там былі тысячы і тысячы мужчын, афіцэраў і салдат запасу, і яны прысягнуліся разам з намі. Сярод іх былі падпалкоўнік Мікола Бірукоў, палкоўнік Уладзімір Савянок, палкоўнік Уладзімір Барадач, маёр Міхаіл Варанецкі, палкоўнік Леанід Балвановіч, маёр Алесь Станкевіч. Акрамя таго, сярод гэтых тысяч людзей былі і кадравыя вайскоўцы. Былі дэпутаты парламента, быў цяперашні сакратар Савета бяспекі Беларусі Віктар Шэйман. Вынікам гэтай акцыі стала тое, што ўлада была змушаная адрэагаваць, і ўсё войска прыняло прысягу на вернасць Беларусі.
Мы вырашылі выкарыстаць адну з найбольш хвалебных дат у нашай гісторыі – гадавіну Аршанскай бітвы, – і заклікалі патрыётаў выйсці на плошчу Незалежнасці і прысягнуцца на вернасць роднай краіне. Дзякуючы гэтаму ўся краіна даведалася пра тое, што ў нашай гісторыі ёсць такія даты. Кожны з нас ганарыцца тым, што зрабіў”.