Прызначана дата суда над Мікалаем Статкевічам
Сёння стала вядома, што на 12 студзеня прызначаная дата суда над Мікалаем Статкевічам. Чакаецца, што суд прызначыць яго перавод у турму № 4 у Магілёве, як “злоснага парушальніка рэжыму”.
Ускосна гэтая інфармацыя падцвярджаецца тым, што, як нам стала вядома раней, на 13 студзеня прызначаны этап са шклоўскай калоніі ў Магілёў.
Нагадаем, што “злосным парушальнікам” Мікалай Віктаравіч стаў літаральна на працягу аднаго тыдня з-за смехатворных і вельмі надуманых прычын. Галоўная і відавочная прычыны – жаданне ўладаў цалкам інфармацыйна ізаляваць палітвязня, асабліва, пасля публікацыі яго “Лістоў на волю”.