Пуцін назваў ўмовы, пры якіх адбудзецца саміт у Мінску (Відэа)
Па яго словах, спярша трэба «ўзгадніць шэраг пазіцыяў».
На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы Уладзімір Пуцін назваў умовы для таго, каб адбыўся саміт па Украіне, прызначаны на 11 лютага ў Мінску. Па словах Пуціна, якія пераказвае lenta.ru, сустрэча ў «нармандскім фармаце» адбудзецца, «калі да гэтага часу атрымаецца ўзгадніць шэраг пазіцый».
Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік Беларусі абяцаў арганізаваць сустрэчу ў Мінску належным чынам.
Калі саміт адбудзецца, гэта будзе першы візіт кіраўнікоў Нямеччыны і Францыі ў незалежную Рэспубліку Беларусь.
Лукашэнку пра мінскую сустрэчу паведамілі Пуцін і Парашэнка (відэа)