Сустрэча на волі [22.08.2015]

Роўна пяць гадоў таму, 22 жніўня 2015 года мы сустракалі на волі Мікалая Статкевіча – галоўнага апанента рэжыму, вызвалены з Магілёўскай турмы.

Сёння ён зноў за кратамі. Па тым жа артыкуле. Баязлівы дыктатар да смерці баіцца народных лідэраў, але не разумее, што кожны дзень з’яўляюцца новыя лідэры, якія будуць змагацца да перамогі.

“Я ганаруся тым, што я беларус! – сказаў у нядаўнім звароце з турмы Мікола Статкевіч. – Віншую герояў, якія паказалі Беларусі і ўсяму свету волю нашага народа да свабоды. Паказана пераканаўча і адназначна.

Адхіленне ад улады і пераслед ненавіснага ў народзе самазванца – справа бліжэйшай будучыні.

Народ пераможа. Беларусь стане годнай краінай для годных людзей “.

 

ru.telegram.one