Рада БНК падтрымала акцыі ў рэгіёнах
У Мінску адбылося чарговае паседжанне Рады БНК.
На яго пачатку былі прызнаны пратаколы устаноўчага сходу кааліцыі дэмакратычных сіл рэгіёна “Маладэчна-Вілейка”. Кіраўнік кааліцыі Алесь Абрамовіч стаў сябрам Рады БНК.
Былі абмеркаваны вынікі першага этапу масавых вулічных пратэстаў і падрыхтоўка іх другога этапу. Таксама было прынята рашэнне пра стварэнне груп “Валанцёры БНК”, каб даць мажлівасць актыўным удзельнікам пратэстаў далучыцца да Кангрэса.
Рада БНК падтрымала намер жыхароў Віцебска, Брэта, Бабруйска і Баранавічаў правесці 26 лютага акцыі супраць дэкрэта аб “тунеядцах” і заклікала іх ўдзельнікаў выказацца за патрабаванні да ўлады, прынятыя ўдзельнікамі Марша абураных беларусаў 17 лютага. Разам з тым Рада адзначыла, што аказаць вырашальнае ўздзеянне на ўлады можа толькі массавая акцыя ў сталіцы, запланаваная на 25 сакавіка.
Сябры Рады звязаліся са Станіславам Шушкевічам, які не здолеў узяць удзел у яе паседжанні з-за пералома нагі, і пажадалі яму найхутчэйшага выздараўлення.
Вёў паседжанне кіраўнік кааліцыі рэгіёна “Барысаў-Жодзіна” Анатоль Букас.