Рада БНК: Заклікаем выйсці 1 траўня на Кастрычніцкую плошчу
Час і месца збору ўдзельнікаў святочнай акцыі – 1 траўня, 14-я, Кастрычніцкая плошча Менска.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу, распаўсюджанай сёння.
Беларускі нацыянальны кангрэс яшчэ раз заклікае беларусаў выйсці на акцыю 1 траўня а 14-й на Кастрычніцкую плошчу Менска:
«Запрашаем далучыцца ўсіх не абыякавых да будучыні Радзімы грамадзянаў, усе дэмакратычныя арганізацыі, якім улады забаранілі першамайскі марш салідарнасці!
1 траўня, Менск, Кастрычніцкая плошча, 14-я.
Улада – народу! Жыве Беларусь!»