РЭЗАЛЮЦЫЯ ўдзельнікаў «Марша абураных беларусаў»
Гэтая рэзалюцыя была аднагалосна прынятая ўдзельнікамі Марша 17 лютага. У бліжэйшы час плануем перадаць яе асобе, якая займае зараз пасаду прэзідэнта краіны.
…
Мы, удзельнікі Марша абураных беларусаў, рашуча патрабуем ад улады:
1. Адмяніць ганебны Дэкрэт №3 ад 02.04.2015 «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства».
2. Спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва, абкраданне пенсіянераў, падвышэнне пенсійнага ўзросту, рост платы за камунальныя паслугі.
3. Вярнуць народу свабодныя, справядлівыя выбары.
Мы даручаем абраным намі прадстаўнікам давесці гэтыя патрабаванні да ўлады, распачаць з ёй перамовы, наладзіць кантроль за выкананнем нашых патрабаванняў.
У выпадку, калі на працягу месяца, да 17 сакавіка 2017 года ўлада не зробіць рэальных крокаў дзеля выканання волі народа, мы прадпрымем новыя калектыўныя дзеянні, падрыхтоўку якіх даручаем нашым прадстаўнікам.
Уладу – народу!
Мінск, 17 лютага 2017 г.