Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Родныя палітвязняў не вераць абяцанкам Лукашэнкі

“Магчымае вызваленне па амністыі напярэдадні хакейнага чэмпіянату мы не абмяркоўваем, бо не верым словам і абяцанням Аляксандра Лукашэнкі”, – гаворыць Марына Лобава, маці палітвязня, маладафронтаўца Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі/

У гэтым месяцы быў першы тэлефонны званок ад яго. Добра, што вялікія маразы ён перажыў нармальна і не захварэў. Я вельмі перажывала. Кожны дзень глядзела на градуснік са страхам. Дзякуй Богу, усё нармальна! Нічога новага пра сябе не расказваў. Больш цікавіўся тым, што ў нас дома адбываецца. Трымаецца нармальна, голас – бадзёры. Тэлефанаванні вельмі кароткія, таму няма магчымсці падрабязна пагаварыць пра ўсе падзеі. 

Паводле звестак Праваабарочнага цэнтра “Вясна”, цяпер у Беларусі налічваецца 11 палітычных зняволеных. Сярод іх – лідар ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, ваўкавыскі прадпрымальнік і ветэран афганскай вайны Мікола Аўтуховіч ды іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34