Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Рубцоў Юрый

Вызвалены 22 жніўня 2015 г.

У кастрычніку 2014 году судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Натальля Вайцаховіч пакарала Юрыя Рубцова паўтара гадамі «хіміі» за зьнявагу судзьдзі Кірыла Палулеха. Той судзіў актывіста вясною, пасьля акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2014». Рубцоў быў на шэсьці ў майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». Міліцыянты затрымалі актывіста і прывезьлі ў суд у адных штанах. Калі судзьдзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць Юрыя ў такім выглядзе, той, паводле слоў судзьдзі, назваў яго «падонкам».

Касацыйную скаргу Рубцова Менскі гарадзкі суд адхіліў.

Юры Рубцоў асуджаны на 1,5 гады “хіміі” нібыта за абразу суддзі ў зале суда. Але насамрэч, як лічыць сам Рубцоў і дэмакратычная грамадскасць, за нашэнне майкі з надпісам: Лукашэнка, сыходзь! У якой з’яўляўся на акцыях апазіцыі.

• • • • • • • 

28 мая 2015 Пружанскі раённы суд вынес вырак актывісту з Гомеля Юрыю Рубцову, які трымаў галадоўку пратэсту 50 дзён. 

Новая крымінальная справа на Юрыя была заведзеная 18 сакавіка 2015 года па артыкуле 415 КК “Ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі”. Новая крымінальная справа на Юрыя была заведзеная 18 сакавіка 2015 года па артыкуле 415 КК “Ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі”. Пад варту яго ўзялі 6 красавіка, з 13 красавіка этапаваны ў СІЗА г.Баранавічы. Пад варту яго ўзялі 6 красавіка, з 13 красавіка этапаваны ў СІЗА г.Баранавічы.

 
8-9 жніўня этапаваны ў калёнію №2 у Бабруйск.

22 жніўня 2015 г. стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў шасцярых палітвязняў — Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Міколу Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. У паведамленні адзначаецца, што рашэнне пра іх памілаванне прынятае паводле “прынцыпа гуманізму”.
 

Дэталі

Санкцыя:
2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму

Паштовы адрас:
225140, Брэсцкая вобл, Пружанскі раён, в. Куплін, папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7

225413, Брэсцкая вобл., г.Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258, СІЗА-6

213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калонія №2


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34