Навіны

Рубцоў: “Зараз патрэбна аказваць ціск не на мяне, а на Лукашэнку”

Трымае галадоўку пратэсту ў калоніі ў Купліне палітвязень Юры Рубцоў. Актывіст вылучыў палітычнае патрабаванне: гарантаваць эфір для апазіцыйных палітыкаў на дзяржаўным тэлебачанні.

Апазіцыя скептычна ставіцца да магчымасцяў дабіцца эфірнага часу праз галадоўку.

Юры Рубцоў так патлумачыў сваім апанентам рашэнне пра прычыны галадоўкі

– Крытыкам у мой адрас магу сказаць наступнае: зараз патрэбна аказваць ціск не на мяне, а на Лукашэнку. Гэта не я парушаю асноўны Закон Беларусі. Парушае Канстытуцыю Лукашэнка. Патрабаванне эфіру на цэнральным канале – гэта патрабаванні не мае, гэта патрабаванні Канстытуцыі я проста патрабую, каб Лукашэнка іх выконваў. 

СЛУХАЙЦЕ ТУТ СЛУХАЙЦЕ ТУТ

У кастрычніку 2014 году суддзя Цэнтральнага суду Менску Наталля Вайцеховіч пакарала Юрыя Рубцова паўтара гадамі «хіміі» за знявагу суддзі Кірыла Палулеха. Той судзіў актывіста вясною – пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях – 2014». Рубцоў быў на шэсці ў майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». Міліцыянты затрымалі актывіста і прывезлі ў суд у адных штанах.

Калі суддзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць Юрыя ў такім выглядзе, той, паводле словаў суддзі, назваў яго «падонкам». Касацыйную скаргу Рубцова Менскі гарадзкі суд адхіліў.

28-га студзеня –  шосты дзень бестэрміновай галадоўкі актывіста Юрыя Рубцова, які адбывае тэрмін у выглядзе абмежавання волі ў калоніі ў Купліне Пружанскага раёна. Як паведаміў Юрый Рубцоў, сёння заява аб яго галадоўцы і патрабаваннях была зарэгістраваная. З ім таксама сустрэўся памочнік пракурора.

– Заяву маю ўсё ж такі зарэгістравалі. Быў памочнік пракурора, каб высветліць, якія ўздзеянні прымала на мяне адміністрацыя, мяркуючы, што я пачаў галадоўку з-за нейкага ціску адміністрацыі турмы. Адміністрацыя турмы мяне прымушала працаваць за той заробак, які яна мне прапанавала, і я адмовіўся, але мае палітычныя патрабаванні маюць першасную важнасць, і памочнік пракурора ў маіх сведчаннях адзначыў тое, што патрабаванне годнага заробку пераходзіць на другі план, і яно павінна быць выканана пасля выкання асноўнага патрабавання – палітычнага.

СЛУХАЙЦЕ ТУТ СЛУХАЙЦЕ ТУТ

22 студзеня Юры Рубцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем прадаставіць эфір на дзяржаўным тэлебачанні прадстаўнікам апазіцыі, а таксама гарантыяў працы ў калоніі з сярэднім заробкам па краіне. Юрыя Рубцова Беларускі Хельсінскі камітэт і праваабарончы цэнтр „Вясна” прызналі палітвязнем.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя