Рубцоў Юрый
Вызвалены 22 жніўня 2015 г.
У кастрычніку 2014 году судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Натальля Вайцаховіч пакарала Юрыя Рубцова паўтара гадамі «хіміі» за зьнявагу судзьдзі Кірыла Палулеха. Той судзіў актывіста вясною, пасьля акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2014». Рубцоў быў на шэсьці ў майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». Міліцыянты затрымалі актывіста і прывезьлі ў суд у адных штанах. Калі судзьдзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць Юрыя ў такім выглядзе, той, паводле слоў судзьдзі, назваў яго «падонкам».
Касацыйную скаргу Рубцова Менскі гарадзкі суд адхіліў.
Юры Рубцоў асуджаны на 1,5 гады “хіміі” нібыта за абразу суддзі ў зале суда. Але насамрэч, як лічыць сам Рубцоў і дэмакратычная грамадскасць, за нашэнне майкі з надпісам: Лукашэнка, сыходзь! У якой з’яўляўся на акцыях апазіцыі.
• • • • • • •
28 мая 2015 Пружанскі раённы суд вынес вырак актывісту з Гомеля Юрыю Рубцову, які трымаў галадоўку пратэсту 50 дзён.
Новая крымінальная справа на Юрыя была заведзеная 18 сакавіка 2015 года па артыкуле 415 КК “Ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі”. Новая крымінальная справа на Юрыя была заведзеная 18 сакавіка 2015 года па артыкуле 415 КК “Ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі”. Пад варту яго ўзялі 6 красавіка, з 13 красавіка этапаваны ў СІЗА г.Баранавічы. Пад варту яго ўзялі 6 красавіка, з 13 красавіка этапаваны ў СІЗА г.Баранавічы.
Дэталі
Санкцыя:
2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму
Паштовы адрас:
225140, Брэсцкая вобл, Пружанскі раён, в. Куплін, папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7
225413, Брэсцкая вобл., г.Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258, СІЗА-6
213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калонія №2