Рыцар свабоды. Мікалаю Статкевічу – 59
Сёння свой пяцьдзесят дзевяты дзень нараджэння святкуе Мікалай Статкевіч, кандыдат на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, палітвязень.
Гэта ўжо пяты Дзень нараджэння, які палітык сустракае за кратамі.
У вачах тысяч беларусаў Мікалай Статквіч з\’яўляецца выдатным прыкладам мужнага і нязломнага ваяра, змагара за Волю і Незалежнасць Беларусі.
Шчыра віншуем Мікалая Віктаравіча з Днём нараджэння!
Чакаем на волі!
«Міколу Статкевічу
Мужнасьць гартавалася заўсёды
Ў небадарным полымі сьвятла.
Не здаюцца рыцары свабоды,
Каб нязломнай Беларусь была.
Рыгор Барадулін
24.02.2012»