Палітыка

Сацыялістычны Інтэрнацыянал падтрымаў Мікалая Статкевіча

“Мы ізноў заяўляем аб падтрымцы Сацыялістычным Інтэрнацыяналам Мікалая Статкевіча, які застаецца ў зняволенні, нягледзячы на неаднаразовыя заклікі Сацінтэрна і іншых міжнародных арганізацый да яго вызвалення”– з такой заявай выступіў Камітэт Сацыялістычнага Інтэрнацыянала па па СНД, Каўказу і Чарнаморскаму рэгіёну, паседжанне якога адбылося 8-9 чэрвеня 2015 года ў Ерэване.

На фотаздымку ў цэнтры — Марына Адамовіч

На фотаздымку ў цэнтры — Марына Адамовіч

Дэлегаты з краін рэгіёну абмеркавалі тры галоўныя тэмы парадку дня, а менавіта:  рэгіянальныя прыярытэты ўмацавання і пашырэння дэмакратыі, забеспячэння міру і ўрэгулявання канфліктаў, і пашырэнне сацыял-дэмакратычнай прысутнасці ў рэгіёне.

Было адзначана, што сацыял-дэмакратыя вельмі патрэбныя ў рэгіёне для таго, каб прадставіць жыццяздольную альтэрнатыву нацыяналізму і неа-лібералізму. Сацыял-дэмакратычная ідэалогія, якая факусуецца на патрэбах усіх, а не прывілеяванай меншасці, павінна рэзанаваць патрэбамі грамадзянаў, пазбаўленых правоў пры аўтарытарных і антыдэмакратычных рэжымах.

Камітэт адзначыў, што у Беларусі зноў пройдуць прэзідэнцкія выбары, нягледзячы на шматлікія нявырашаныя пытанні, якія вынікаюць з папярэдніх выбараў у 2010 годзе.

“Адвольнае заключэнне ў турму палітычных праціўнікаў непрымальна, і мы зноў заяўляем аб падтрымцы Сацыялістычным Інтэрнацыяналам Мікалая Статкевіча, які застаецца ў зняволенні нягледзячы на неаднаразовыя заклікі СІ і іншых міжнародныхі арганізацый да яго вызвалення”, – гаворыцца ў прынятай Дэкларацыі.

У паседжанні Камітэта ўдзельнічалі прадстаўнікі БСДП (НГ) – Генеральны сакратар Сяргей Скрабец і Марына Адамовіч.

Сацыялістычны Інтэрнацыянал падтрымаў Мікалая Статкевіча

Сацыялістычны інтэрнацыянал (Сацінтэрн) — міжнародная няўрадавая сацыял-дэмакратычная арганізацыя, якая аб\’ядноўвае сацыялістычныя і сацыял-дэмакратычныя партыі свету. Лічыць сябе правапераемнікам II Інтэрнацыянала, а таксама Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала, які існаваў з 1923 года па Другую сусветную вайну і ў 1989 годзе афіцыйна адзначыў стагоддзе.

Членамі Сацінтэрна з\’яўляюцца больш за 160 партый з 126 краін. Кансультатыўным членам СІ з\’яўляецца Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада), якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч.

Найважнейшымі палітычнымі каштоўнасцямі сацыял-дэмакраты лічаць свабоду, справядлівасць, салідарнасць.