Актуальна

"Салідарныя з Беларуссю" з Гданьску

fot. Dawid Linkowski / Archiwum ECS

9-10 красавіка ў Гданьску адбыўся фестываль беларускай культуры “Салідарныя з Беларуссю”, які арганізавалі беларускія студэнты, што вучацца ў Польшчы, пры падтрымцы Цэнтра Еўрапейскай Салідарнасці.

Пад час фестываля адбылася сустрэча з Мікалаем Статкевічам, у якой узялі ўдзел больш за 50 чалавек. Сярод прысутных былі беларусы, украінцы і палякі – неабыякавыя людзі, якіх хвалюе лёс Беларусі.