Салют для Міколы Статкевіча
На другія ўгодкі падзеяў пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў над магілёўскай турмой № 4, у якой утрымліваецца апошні зняволены кандыдат на прэзідэнта Мікола Статкевіч, прагрымеў салют.
Неабыякавыя людзі – сябры грамадзянскайі ініцыятывы “Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням” гэткім чынам выказалі сваё падтрыманне Статкевічу, які правёў за кратамі ўжо два гады.
Міколу Статкевіча затрымалі адразу пасля разгону масавай акцыі пратэсту супраць выбарчых фальсіфікацыяў 19 снежня 2010 г. 26 траўня 2011 г. палітыка прыгаварылі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пасля шматлікіх правакацыяў, 12 студзеня 2012 г. яго перавялі са шклоўскай калоніі ў турму №4 Магілёва.