Навіны

Савет Сацыялістычнага Інтэрнацыянала падтрымаў Мікалая Статкевіча і ўсіх беларускіх палітвязняў (абнаўляецца)

12-13 снежня ў Жэневе адбыўся Савет Сацынтэрна (СІ), прысвечаны тэме міжнароднага міру і бяспекі.

Галоўная тэма Савету гучала, як «Міжнародны мір і бяспека: ўрэгуляванне канфліктаў і барацьба з тэрарызмам».

Пасяджэнне віталі Майкл Мелер, генеральны дырэктар ААН у Жэневе, Антоніо Гутэрыш, Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў, прэзідэнт СI Георгіас Папандрэу і Генеральны сакратар СІ Луіс Аяла.

 Другой галоўнай тэмай Савета  была праца СІ дзеля ўсталявання новых дэмакратый і ўмацавання дэмакратычнага кіравання.

На Савеце выступіла Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, вязня сумлення.

Георгіас Папандрэу і Луіс Айяла заклікалі ўдзельнікаў Савета падтрымаць Мікалая Статкевіча і іншых беларускіх палітвязняў і запатрабаваць ад беларускіх уладаў іх неадкладнага вызвалення.

Гэты заклік стаў асновай адмысловай рэзалюцыі ў падтрымку беларускіх палітзняволеных, якую прыняў Савет