Севярынец: БХД будуць збіраць подпісы за вызваленне Статкевіча
Няўдзел у прэзідэнцкай кампаніі будзе найлепшай стратэгіяй для хрысціянскіх дэмакратаў.
Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі БХД Павал Севярынец.
Аднак, фармат удзелу БХД у выбарах 2015 вызначыцца на з\’ездзе, распавёў Севярынец “Радыё Свабода”.
БХД не вылучае свайго кандыдата і не падтрымлівае іншых, бо ў Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў.
“Замест гэтага мы будзем праводзіць масавую кампанію збору подпісаў за вызваленне Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязняў, а таксама за рэфармаванне сферы медыцыны. Гэта будзе ключавым момантам восені-2015 для БХД. Гэта пазіцыя Нацыянальнай рады. Зразумела, што з\’езд можа прыняць усялякую пастанову, бо ён вышэйшы орган. Я ведаю, што дыскусіі на гэты конт будуць. Сярод нашых сябраў ёсць прыхільнікі як татальнага байкоту, так і ўдзелу ў выбарчай кампаніі”, – распавёў Павал Севярынец.
13 чэрвеня ў Менску ў Палацы культуры трактарнага завода адбудзецца ўстаноўчы з\’езд партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.
Абрана 200 дэлегатаў. На з\’ездзе зацвердзяць абноўленую і пашыраную праграму партыі, абяруць кіраўніцтва партыі і абмяркуюць палітычныя кампаніі 2015 года. Цяпер БХД узначальваюць трое сустаршыняў – Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Георгій Дзмітрук.
Таксама будзе зробленая пятая спроба зарэгістраваць партыю.