Мікола Статкевіч. Ужо сёлета атрымаў адразу некалькі спагнанняў. “Калі яго яшчэ не зрабілі злосным парушальнікам, то могуць хутка гэта зрабіць”, — гаворыць юрыст. Аб праблемах ва ўзаемаадносінах Статкевіча з адміністрацыяй гаворыць і яго жонка Марына Адамовіч. Па яе словах, Мікалай чарговы раз абраў прынцыповую пазіцыю. І нечым добрым для яго яна наўрад ці скончыцца.

Арцём Пракапенка, Яўген Васьковіч і Ігар Аліневіч асуджаныя па 218 артыкуле (наўмыснае пашкоджанне альбо знішчэнне маёмасці) і не падпадаюць пад дзеянне амністыі ў прынцыпе. Ім можа быць толькі на год скарочаны тэрмін, прычым ніхто з гэтых палітвязняў не павінен мець спагнанняў і парушэнняў, якія робяць іх злоснымі парушальнікамі. Ігар Аліневіч пад гэта ўжо не падпадае, Пракапенка і Васьковіч маюць шанцы.

Юрый Рубцоў — пакуль парушэнняў не мае, не з’яўляецца злосным парушальнікам. Адпаведна, Рубцоў мае шансы на амністыю і на скарачэнне тэрміна на год.

Мікалай Дзядок — асуджаны па артыкуле 411, то бок лічыцца, што ён здзейсніў наўмыснае злачынства падчас адбыцця пакарання. Адпаведна, амністыя да яго не прымяняецца ў прынцыпе.

euroradio.by