2020ВідэаВыбарыГрамадская акцыя

Шосты дзень пратэстаў, 14 жніўня (ч. 12) | Шестой день протестов, 14 августа

“Белсат” у жывым эфіры збірае інфармацыю і сочыць за тым, што адбываецца ў краіне днём 14 жніўня і ноччу з 14 на 15 жніўня.

Па ўсёй Беларусі праходзяць акцыі пратэсту ў сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Акцыі крывава здаўліваюць сілавікі, міліцыя, #АМАП і войска, прымяняючы спецсродкі, збіваючы людзей дручкамі, шчытамі. Лічбы пацярпелых, параненых, затрыманых і загінулых невядомыя.

Пачаліся працоўныя страйкі і забастоўкі на прадпрыемствах па ўсёй краіне. Працоўныя патрабуюць абвяшчэння рэальных вынікаў выбараў. Жанчыны ў белай вопратцы і з кветкамі ў руках выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці, супраць гвалту выступаюць лекары, акторы, артысты.

9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальвае краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Канкурэнцыю яму стваралі Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачань і Святлана #Ціханоўская

Фота: belsat.eu