2020ВідэаВыбарыГрамадская акцыя

Што адбылося ў трэцюю ноч пратэстаў? | Что произошло за третью ночь протестов?

“Белсат” у жывым эфіры збірае інфармацыю аб падзеях мінулай ночы з 11 на 12 жніўня.

Па ўсёй Беларусі праходзяць акцыі пратэсту ў сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Акцыі, якія працягваюцца ўжо трэці дзень, крывава здаўліваюць сілавікі, міліцыя, #АМАП і войска, прымяняючы шумавыя гранаты, гумовыя кулі, вадамёты.

У краіне заблакаваны інтэрнэт. Пратэстоўцы будуюць #барыкады, інфармацыю распаўсюджваюць у выглядзе лістовак і раздрукаваных фота. Прыходзяць звесткі пра працоўныя страйкі на прадпрыемствах. Лічбы пацярпелых, параненых, затрыманых і загінулых пакуль невядомыя. У некаторых гарадах сілавікі перайшлі на бок народу.

9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальвае краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Канкурэнцыю яму стваралі Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачань і Святлана #Ціханоўская

Фота: belsat.eu