Што адбылося ў чацвёртую ноч пратэстаў? (ч. 9) | Что произошло за четвертую ночь протестов?
“Белсат” у жывым эфіры збіраем інфармацыю аб падзеях мінулай ночы з 12 на 13 жніўня.
Па ўсёй Беларусі праходзяць акцыі пратэсту ў сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Акцыі крывава здаўліваюць сілавікі, міліцыя, #АМАП і войска, прымяняючы шумавыя гранаты, гумовыя кулі, вадамёты, збіваючы людзей дручкамі, шчытамі.
Беларусы просяць сілавікоў перайсціна бок народу. Прыходзяць звесткі пра працоўныя страйкі на прадпрыемствах. Лічбы пацярпелых, параненых, затрыманых і загінулых невядомыя.
9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальвае краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Канкурэнцыю яму стваралі Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачань і Святлана #Ціханоўская
Фота: Vladimir Gerdo / TASS / Forum