Навіны

Сіўчык услед за Лябедзькам атрымаў штраф у 9 мільёнаў

Лідар руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык таксама аштрафаваны на 50 базавых адзінак (9 млн рублёў) за шэсце 10 кастрычніка.

Суд Цэнтральнага раёна сталіцы прызнаў Сіўчыка вінаватым паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).

Раней у гэтым жа судзе на 50 базавых адзінак быў аштрафаваны яшчэ адзін апазіцыйны палітык – старшыня Аб\’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Абодва працэсы вяла суддзя Вікторыя Шабуня, прычым суд над Сіўчыкам праходзіў наўпрост у яе кабінеце, паведамляе ПЦ «Вясна».

Вячаслаў Сіўчык ужо быў аштрафаваны на 60 базавых адзінак (10,8 млн рублёў) паводле артыкула 23.34 за ўдзел у акцыі супраць размяшчэння расейскай авіябазы, якая прайшла ў Менску на пачатку кастрычніка.