Сіўчыка прывезьлі ў суд з спазьненьнем на 4 гадзіны
Лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка сярод ночы затрымалі ў пад’езьдзе ўласнага дому, сарвалі вопратку, зьбілі й закавалі ў кайданкі.
7:06
Пасля перапынку судзьдзя зачытвае рашэньне Вячаславу Сіўчыку. Пратаколы аб правапарушэньні вернутыя ў РУУС на дапрацоўку.
16:53
Сьведкамі ў судзе сталі два міліцыянты — Давыдаў і Корсак. Яны не змаглі патлумачыць прычыну затрыманьня Сіўчыка ў пад’езьдзе, калі ён ішоў дадому. Судзьдзя абвясьціла перапынак.
16:26
Вячаслаў Сіўчык хадайнічаў аб вядзеньні працэсу па-беларуску. Судзьдзя адмовіла.
Адвакат хадайнічае аб накіраваньні пратаколаў на дапрацоўку, бо пратаколы аб хуліганстве і непадпарадкаваньні былі складзеныя раней, чым было затрыманьне. Судзьдзя хадайніцтва таксама адхіліла.
Судзьдзя зачытала пратаколы, складзеныя паводле артыкулаў аб хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі. Нібыта Сіўчык быў пʼяны, мацюкаўся і адмаўляўся сядаць у міліцэйскую машыну.
Вячаслаў Сіўчык сваёй віны не прызнаў і назваў пратаколы хлусьлівымі.
Распачаўся суд над Вячаслаам Сіўчыкам. Судзьдзя Натальля Бордак адмовіла ў хадайніцтве весьці ппацэс па-беларуску.
15:42
Вячаслава Сіўчыка прывезьлі ў будынак суду Цэнтральнага раёну Менску. Дагэтуль ён знаходзіўся ў РУУС гэтага ж раёну. Вячаслаў Сіўчык называе сваё затрыманьне незаконным і палітычна матываваным. Паводле Вячаслава — гэта чацьвёрты выпадак незаконных дзеяньняў міліцыі пасьля яго вяртаньня з Украіны.
Адвакат Сіўчыка паведаміў, што на яго падабароннага складзеныя два пратаколы: паводле артыкулаў 17.1 і 23.4 адміністрацыйнага кодэксу — аб хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.