Сідарэвіч: Статкевіч выступіў добра
Гэта быў добры выступ. Спадабаліся словы аб тым, што народ не загіне.
Тут дарэчна было б згадаць выказванне Лукашэнкі аб тым, што беларускі народ будзе жыць дрэнна, але нядоўга.
Народ вядома не загіне, але пытанне, як ён будзе жыць.
Спадабалася, што прагучала параўнанне Статутаў XVI стагоддзя і Канстытуцыі ХХІ-га. Таксама вельмі спадабалася параўнанне беларускіх выбараў з выбарамі ў адной афрыканскай краіне, падчас каторых кіраўнік камісіі паказвае кожны асобны бюлетэнь усім членам камісіі і назіральнікам.
Мікалай Статкевіч падчас свайго выступу добра расставіў акцэнты — не галасаваць датэрмінова, абавязкова удзельнічаць у выбарах, удзельнічаць у назіранні, удзел у масавых акцыях пратэсту.
Магчыма, варта было выкарыстаць увесь час. Таксама няўпэўнена прагучалі словы аб сітуацыі ў галіне адукацыі. Канцоўка трохі запала.
Аднак паўтаруся, што ў цэлым выступ быў вельмі ўдалы.
“Наша Нiва”, 23.11.2010