Скасаваная ліцэнзія адваката Уладзіміра Сазанчука, які абараняў Міколу Статкевіча і Дзмітрыя Казлова
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
«Толькі што дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў скасавала ліцэнзію адваката Сазанчука Уладзіміра Сцяпанавіча, які абараняў Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Казлова (“Шэры кот”)», — напісала яна.
Нагадаем, раней пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Марыі Калеснікавай Людмілу Казак і адваката Віктара Бабарыкі Аляксандра Пыльчанку.