Асабістая думка

Статкевіч: Гэта хамства не спадара Раўкова, а ягонага гаспадара

На сайце Міністэрства абароны з’явіўся зварот міністра Андрэя Раўкова да палітыка Мікалая Статкевіча. «Калі вы не згодныя з Міністэрствам абароны — гэта вашы праблемы. Двойчы не паўтараю», — так адказаў Раўкоў «у сувязі з чарговым зваротам грамадзяніна Статкевіча, які мэтанакіравана скажае рэчаіснасць».

Мікалай Статкевіч так пракаментаваў Радыё Рацыя гэты адказ:

– Гэта хамства не спадара Раўкова, бо яго выкарыстоўвалі як транслятара, гэта хамства ягонага гаспадара. Спадар Лукашэнка не хоча мець патрыятычнае войска, таму што ён заўсёды пакідае для сябе мажлівасць, калі Пуцін занадта прыцісне, атрымаць свае пару мільярдаў і зваліць куды-небудзь у Венесуэлу, пакінуўшы краіну на волю лёсу і на волю Пуціна.

Беларускі нацыянальны кангрэс, куды ўваходзіць Статкевіч, правёў 7 снежня пасяджэнне, на якім распрацаваў прапановы для Мінабароны. Прапановы тычацца гатоўнасці беларускага войска бараніць незалежнасць Беларусі, а таксама заробку вайскоўцаў і ідэалагічнай падрыхтоўкі ў войску. Прапановы ў пісьмовым і электронным выглядзе адправілі ў Міністэрства абароны.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя