Статкевіч плаціць за штраф кубкамі «Белсату» / Аб’ектыў
Чарговы суд і чарговае грашовае пакаранне памерам Br 10,5 млн для палітыка Анатоля Лябедзькі за ўдзел у акцыі, прымеркаванай да Дня Волі.
Тым часам судовыя выканаўцы спрабуюць усімі даступнымі сродкамі спагнаць грошы з іншага палітыка – Мікалая Статкевіча. Дзеля гэтага ў былога палітвязня канфіскавалі нават фірмовыя кубкі нашага тэлеканалу.