Навіны

Статкевіч распавёў пра ўмовы ў камеры

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч з яго ліста атрымала звесткі пра камеру, дзе яго трымаюць.

“Упершыню піша нейкія падрабязнасці побытавыя. Піша, што травы не бачыць, бо праз акно гэта немагчыма. На акне ў камеры жалезныя вейчыкі – іржавыя металічныя пласціны, прывараныя папярок акна кутом угару. Калі глядзіш у акно, то бачная толькі металічная сцяна з пласцін. І толькі раніцай праз іх ненадоўга пранікае сонца, і гэта стварае добры настрой. Піша, што вясна адчуваецца паўсюль, нават там”, – распавяла Марына Адамовіч.

На фота: Былая турма ў Таліне (Эстонія). Вокны камер. На вокнах металічныя жалюзі (вейчыкі, баян).