Статкевіч: Сапраўдны супраціў пачнецца пасля «лістоў шчасця»
Жорсткую заяву наконт абноўленага Дэкрэту аб дармаедах сёння распаўсюдзіла Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная Грамада».
На думку Мікалая Статкевіча дэкрэт будуць зацягваць і адразу не ўвядуць у дзеянне.
«Яго пачнуць уводзіць з новага году. І толькі тады, калі людзі пачнуць атрымліваць чарговыя лісты шчасця, яны пачнуць разумець небяспеку гэтага дэкрэту, тады пачнецца сапраўднае супрацьдзеянне. Але кампанію папярэджання і грамадства і ўлады мы пачынаем ужо цяпер».
Актывісты планавалі акцыю, але Мікалай Статкевіч кажа, што ёсць няпэўнасць па значна больш небяспечнай падзеі.
«Гледзячы па ўсім, улада да гэтай падзеі рыхтуецца. Яна можа адбыцца вельмі хутка. Я маю на ўвазе рэферэндум. Таму мы мусім чакаць развіцця падзей. Бо калі мы зараз пачнем рэагаваць на дэкрэт, небяспеку якога людзі яшчэ не адчулі шляхам вулічных акцыяў, то мы нашых актывістаў у пэўнай ступені, скажам так, падставім, а рэферэндум пройдзе бесперашкодна.
Між тым улада на рэферэндум баіцца толькі ўлічных пратэстаў. Блакаванне «Хартыі», прымус «Партызану» перайсці ў сегмент by, пераслед і здзек з журналістаў «Белсату» кажа пра тое, пачалася зачыстка інфармацыйнай прасторы».
Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»