Статкевіча вызвалілі, але сустрэць на Акрэсціна не дазволілі
Міколу Статкевіча вызвалілі пасля 15 дзён арышту, але сустрэць каля сценаў ізалятару не дазволілі. Міліцыянты вывезлі палітыка ў Ленінскі РАУС сталіцы. Адтуль да сваіх паплечнікаў, што сабраліся пад спецразмеркавальнікам у завулку Акрэсціна, Мікола Статкевіч даехаў на таксоўцы.
ось гэтая форма вызвалення, з вывазам як мага далей ад месца сустрэчы з людзьмі.яна не новая. Яе часта ўжываюць», – кажа Марына Адамовіч.
Тым часам на такіх дробных пакасцях здзек не абмяжоўваўся.
Больш за тыдзень да Міколы Статкевіча насуперак праву не дапускалі адваката. Сырая камера, у якую змясцілі палітыка, нават не мела вентыляцыі, а да ўвязненага палітыка спрабавалі змясціць чалавека, хворага на сухоты.
«Ён сказаў, раптоўна, што ён туберкулёзна хворы, і што міліцыя яму забараніла пра гэта казаць, ён вельмі баяўся і дрыжаў», – кажа Мікола Статкевіч.
Мікола Статкевіч зазначыў, што гэта беспрэцэдэнтны выпадак, які ён расцэньвае не інакш як спробу замаху на здароўе і жыццё.
«Раней гэты чорт выкрадаў і расстрэльваў сваіх апанентаў. Цяпер ён пачаў альбо спрабаваць давесці да інсульту сваіх апанентаў, як Уладзіміра Някляева, альбо атруціць, альбо заразіць небяспечнай хваробай. Мабыць, гэта цяпер завецца лібералізацыяй, з пункту гледжання заходніх дыпламатаў», – кажа Мікола Статкевіч.
Сябру рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу Міколу Статкевічапакаралі 15 днямі арышту – за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня. Ужо падчас зняволення палітыку прысудзілі новыя 5 содняў арышту – за акцыю 8 верасня супраць вучэнняў «Захад-2017». Паводле заканадаўства, Мікола Статкевіч меўся б яшчэ перабываць пад арыштам, але, як мяркуюць паплечнікі, гэтыя 5 содняў збераглі да іншай нагоды, каб не дапусціць апазіцыйнага лідара ўзначаліць пратэст, запланаваны на 21 кастрычніка.
«Акцыя ўсё роўна адбудзецца акцыя, нават калі будзе ізаляваны Мікола Статкевіч, але хацелася б, каб ён быў на волі. Даўно ўжо рэпрэсіі ідуць у Беларусі, але, калі беларусы не будуць адстойваць свае правы, тут будзе Паўночная Карэя», – кажа Вячаслаў Сіўчык.
Найбліжэйшая акцыя апазіцыі распачнецца ў суботу, 21 кастрычніка, а 14:00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Пратэст мае назву «Марш абураных беларусаў – 2». Яе арганізатар, Беларускі нацыянальны кангрэс, выступае супраць эканамічнай і сацыяльнай палітыкі ўлады, сярод іншага, вяртання рэалізацыі дэкрэту № 3.
Вітаўт Сіўчык