Навіны

Суд над Мікалаем Дзядком адбываецца зараз у магілёўскай турме №4 (абнаўляецца)

У магілёўскай турме №4 25 лютага праходзіць суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком.

Мікалай Дзядок павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 у сувязі са сканчэннем тэрміну адбыцця пакарання.

Зараз у судовым паседжанні аб\’яўлены абедзенны перапынак. Суд праходзіць на тэрыторыі турмы, але на паседжанне дапушчаныя сваякі палітзняволенага. У судзе мусяць быць дапытаныя 10 сведкаў абвінавачвання, што дае падставы меркаваць, што працэс можа зацягнуцца на некалькі дзён.

Як паведаміла журналістам жонка Мікалая Дзядка Валерыя Хоціна, яе мужу інкрымінуецца злоснае парушэнне рэжыму (артыкул 411 Крымінальнага кодэкса). Сваякі мяркуюць, што Дзядок застанецца за кратамі яшчэ на адзін год. Валерыя Хоціна мяркуе, што ўлады асцерагаюцца выпускаць на свабоду Дзядка, у якога тэрмін зняволення заканчваецца бліжэйшым часам, у год прэзідэнцкіх выбараў. Разам з тым яна мяркуе, што ўлады проста перастрахоўваюцца, паколькі ў руху анархістаў «няма ярка выяўленага лідара, за якім маглі б пайсці людзі».

Дзядку інкрымінуюць больш за дваццаць парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з\’яўляецца нашэнне замест турэмнай робы спартыўнага касцюма. Усе парушэнні былі сабраныя з моманту яго заключэння ў 2012 годзе. Са слоў жонкі, магчыма, пасля суда Дзядка этапуюць з магілёўскай турмы ў нейкую іншую выпраўленчую ўстанову.

25.02.2015 18-30 У сувязі з рэжымным статусам турмы №4 судовае паседжанне прыпынена да 10-00 26.02.2015 г. Суддя адхіліў хадайніцтва адваката аб пераносе паседжання на панядзелак 02.03.2015, якое той заявіў у сувязі з немагчымасцю прысутнічаць на паседжанні у чацверг-пятніцу. Раней суд адхіліў хадатайніцтва бацькі палітвязня, Аляксандра Дзядка, быць абаронцам сына (такая магчымасць прадугледжана арт. 44 КПК РБ). Такім чынам, Мікалай Дзядок можа застацца без абаронцы.

26.02.2015 У 10-00 аднавіўся судовы працэс над Мікалаем Дзядком.

12-50 у працэсе аб\’яўлены перапынак да 14-00. Як паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна, закончыўся допыт сведкаў. Пасля перапынку адбудуцца спрэчкі бакоў. Мяркуецца, што сёння ж будзе агалошаны прысуд. У зале прысутнічае каля 30 чалавек, пераважна, зняволеныя, пакінутыя для выканання гаспадарчай працы