Свабоду Статкевічу!
“Свабоду Статкевічу” – такія надпісы з\’явіліся на грашовых адзінках, якія знаходзяцца ў вольным ужытку.
Такім нестандартным чынам выказваюць сваю пазіцыю грамадзяне нашай краіны. І сапраўды – грошы, гэта тое, з чым мы кантактуем штодня. Надпіс не робіць іх несапраўднымі, яны сотні разоў пераходзяць з рук у рукі. Такая вось шматразовая ўлётка атрымалася.
Цудоўны прыклад таго, што нават адзін неабыякавы чалавек можа зрабіць многае.