Навіны

Свята мужных (Відэа 08.03.2012)

Для некаторых беларускіх жанчын свята 8 сакавіка 2012 года было не такім радасным, як для іншых. Найперш таму, што адзначылі яны яго без самых блізкіх людзей. Маці, жонкі, нявесты, сёстры, дочкі палітвязняў. Яны ў гэты дзень чакалі віншаванняў ці проста некалькіх словаў з-за кратаў. Аднак, насуперак усім цяжкасцям, яны стараліся не губляць святочнага настрою. Як атрымалася?

Глядзець тут Глядзець тут

Атрымаць жывыя кветкі на восьмага сакавіка — мара хіба кожнай беларускай жанчыны. Аднак некаторыя з іх вымушаныя цешыцца вось такімі падарункамі. Гэтак, як жонка былога кандыдата на прэзідэнта Міколы Статкевіча.