Выбары

Святлана Завадская: Удзельнічаць у «выбарах» у Беларусі злачынна

«Кандыдаты», якія ў іх удзельнічаюць, проста адпрацоўваюць сцэнар, прапанаваны ім дыктатарам.

Святлана Завадская, удава выкрадзенага 7 ліпеня 2000 беларускага журналіста Дзмітрыя Завадскага, распавяла ў інтэрв\’ю сайту charter97.org пра сваё стаўленне да «выбарчай» кампаніі-2015 у Беларусі.

– Якую ацэнку вы можаце даць «выбарам» гэтага года і кампаніі па іх падрыхтоўцы?

– Я мяркую, што ў нас у краіне «выбараў» няма. І якія «выбары» – такая і выбарчая «кампанія». Людзі, якія ў ёй удзельнічаюць, проста адпрацоўваюць сцэнар, прапанаваны ім Аляксандрам Лукашэнкам.

Я мяркую, што гуляць з ім у такія гульні – проста злачынна ў сітуацыі, калі Беларусь знаходзіцца ўкрытычным эканамічным і палітычным стане.

– Што вы маеце намер рабіць у дзень «галасавання»?

– Заўсёды, усе гэтыя гады я хадзіла на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, хаця даўно ўважала, што яны праводзяцца недэмакратычна, але як гаворыцца – надзея памірае апошняй. Цяпер надзея памерла: у мяне няма ілюзій, што можна нешта змяніць з дапамогай гэтых «выбараў».

Таму я на «выбары» не пайду і ўсім сваім знаёмым я рэкамендую рабіць тое ж.

Хартыя\’97