Сяргей Скрабец: Час ідзе, а воз на месцы
Cакратар БСДП (Народная грамада) Сяргей Скрабец распавядае, чаму апазіцыя не знаходзіць паразумення па пытанні вылучэння палітвязня Міколы Статкевіча адзіным кандыдатам на прэзідэнцкія выбары.
Вылучэнне Статкевіча ініцыявалі яго паплечнікі з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада). Сяргей Скрабец заяўляе, што партыя будзе аб’ядноўваць вакол сябе прыхільнікаў палітвязня, як адзінага кандыдата ў прэзідэнты, паведаміла Радыё Свабода.
Сяргей Скрабец: Тэма вылучэння Статкевіча на выбары абмяркоўваецца ўжо не першы месяц. Але, як вядома, “сямёрка” па гэтаму пытанні не змагла дамовіцца. Напрыклад, у “Гавары праўду” адны – за Статкевіча, а некаторым не падыходзіць такая ініцыятыва. Няма адзінага меркавання з гэтай нагоды не толькі ў цэлым сярод апазіцыі, але нават унутры некаторых дэмакратычных структураў. На сёння рух “За свабоду”, Партыя БНФ не супраць падтрымаць кампанію салідарнасці з палітвязнямі, удзельнічаць у зборы подпісаў, але, наколькі вядома, прапануюць як бы размежаваць салідарнасць і вылучэнне Статкевіча. Партыя “Справядлівы свет” Сяргей Калякіна і сацыял-дэмакраты Ірыны Вештард увогуле супраць вылучэння Міколы адзіным кандыдатам. Такім чынам час ідзе, выбары набліжаюцца, а воз на месцы.
РР: Наколькі вы лічыце ўдалай ідэю выкарыстаць прозвішча Статкевіча падчас прэзідэнцкай кампаніі?
Сяргей Скрабец: У сёняшніх умовах гэта, на мой погляд, на сто працэнтаў удалы ваарыянт. Людзям неабходны маральны аўтарытэт. Мікола такім і з’яўляецца. Мы не хочам гуляць па прапанаванаму ўладамі сцэнарыю на выбарах-2015. Нам гэта не падабаецца, а таму і прапаноўваем свае сцэнары.
РР: Чаму апазіцыя не можа прыйсці да адзінага варыянта?
Сяргей Скрабец: Дэмакратам заўсёды вельмі складана дамовіцца. Што перашкаджае? Барацьба за лідарства.