Навіны

Сёньня за акцыю ў падтрымку ІП 22 лютага ў Менску судзяць Макаева, Казлова і Абрамовіча

У менскім Цэнтральным раённым судзе пачаліся працэсы над удзельнікамі мітынгу 22 лютага ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў.Мікалай Статкевіч, які ў ліку сёньняшніх падсудных, на працэс не прыйшоў. СправуАнатоля Лябедзькі паводле ягонай заявы адклалі на 14 сакавіка.

Анатоля Лябедзьку будзе судзіць Вікторыя ШабуняМікалая Статкевіча — Міхаіл ХомаАлеся Макаева — Валер ЕсьманМікалая Казлова — Тацяна РакАлеся Абрамовіча — Натальля Вайцяховіч.

Усе актывісты былі запрошаныя на суд праз SMS. Паведамленьні з запрашэньнямі ў суд атрымалі таксама актывісты Павал Севярынец,Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

Падчас мітынгу міліцыянты не складалі пратаколаў, а толькі зрабілі сьпіс найбольш актыўных удзельнікаў. У заяве АГП будучыя суды названыя «новым судовым канвэерам».

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода