Актуальна

Так што, "фэйсбукаў вашых мы не чытаем…"

Калі Мікола сядзеў у шклоўскай калоніі і ў магілёўскай турме, амаль усе мае «правакачацельныя» сустрэчы з адміністрацыяй непазбежна зводзіліся да «інтэрнэтаў вашых мы не чытаем, часу на такія глупствы няма, але вось (учора/заўчора/ на мінулым тыдні) на хартыі/свабодзе/тутбай… пра нас няпраўду напісалі».

Гэтак жа нязменна я адказвала: «Пакажыце хоць слова з маіх вуснаў, дзе я б зманіла ці, хаця б, пербольшыла. Хутчэй, наадварот — прамаўчу, калі на ўсе 100 не ўпэўнена. Рэпутацыя даражэй…». Ні разу не паказалі. 😊

Дык вось, сёння, мабыць, яны чытаюць мае «фэйсбукі». Варта было напісаць пра пэўныя машынкі з мужчынамі спецыфічнай «наружнасці», як яны пачалі ад мяне хавацца )))). Усе дні машынка мірна пасвілася проста ля прахадной ЦІПа і я (не без задаальнення) фіксавала яе наяўнасць (ну а як жа — служба ідзе спраўна, па графіку), як учора прыязджаем перад абедам — машынкі няма. Я аж расстоілася: машынкі няма — парадку няма ў дзяржаве 😩

Але хлопцы не падвялі — адабедалі і прыехалі. Праўда, мабыць, пабачыўшы нас, так націснулі на газ, што хіба толькі не праляцелі нізенька паўз і схаваліся за вуглом, сталі ў дальні куточак стаянкі ля ІЧУ, хаця іх любімая стаянка была абсалютна пустая — ні душы.Як у ЦІП прасачыліся, я так і не зразумела. ))))

Сёння нас не чакалі — стаяць на месцы. 😁

Так што, «фэйсбукаў вашых мы не чытаем…»

Марына Адамовічfacebook.com