Здарэнні

Трагічнае здарэнне ў гандлёвым цэнтры "Еўропа"

У інфармацыі аб трагічным здарэнні ў гандлёвым цэнтры “Еўропа” адна дэталь здалася красамоўнай.

Людзі стараліся спыніць забойцу, кідалі ў яго розныя прадметы, урэшце скруцілі. Але яны пры гэтым не тэлефанавалі ў міліцыю, хоць мабільны тэлефон ёсць у кожнага.

На мой погляд, гэта сведчыць, што людзі не ўспрымаюць шматлікія сілавыя структуры рэжыма, як сваіх абаронцаў. Хутчэй наадварот – як пагрозу, як тых, хто жорстка падаўляе іх правы і незаконна захоўвае ва ўладзе злачынцу.

Адзін мінскі ОМОН з яго вядомымі “нетрадыцыйнымі” метадамі ўздзеяння на затрыманых чаго варты…

Мікалай Статкевічfacebook.com