Навіны

У 1938-м годзе бальшавікі адзначылі гадавіну стварэння БНР масавымі расстрэламі беларусаў

Пісьменнік і даследчык бальшавіцкіх рэпрэсій Леанід Маракоў на сваёй старонцы ў Фэйсбук выклаў спіс расстраляных у ноч з 25 на 26 сакавіка 1938 года ў Мінску.

Так, у дваццатую гадавіну абвяшчэння БНР бальшавікі расстралялі ноччу ў Мінску больш за 60 жыхароў БССР. Усяго ж на працягу сутак яны пазбавілі жыцця больш за 120 грамадзян Беларусі.

“У ноч з 25 на 26 сакавіка 1938 года ў Мінску, энкавэдысты паказалі, што памятаюць пра 20-ю гадавіну незалежнасці”, — адзначае Леанід Маракоў.

Сярод расстраляных — як звычайныя дворнікі, вартаўнікі, рабочыя і пастухі, так і бухгалтары, фінансісты, настаўнікі.

“Нельга забываць пра зверствы бальшавізму”, — адзначае Леанід Маракоў.

 

Вось імёны і кароткія звесткі пра некаторых расстраляных:

АДАМОВІЧ Язэп Піліпавіч (1895), селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 24.9.1937. Асуджаны 26.10.1937.

АСВЯЦІМСКІ Уладзімір Захаравіч (1888). Арыштаваны 23.1.1938. Асуджаны 14.3.1938.

АХРАМОВІЧ Даніла Іванавіч (1886), працаваў у калгасе «Свіслач». Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

БАЛАШЭВІЧ Лявон Сцяпанавіч (1885), калгаснік. Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

БЯРОЗКА Рыгор Антонавіч (студз. 1884), рабочы Уздзенскага лясгаса. Арыштаваны 9.2.1938. Асуджаны 14.3.1938.

ВАСІЛЕЎСКІ Міхаіл Лаўрынавіч (1876), дворнік школы № 47 у Мінску. Арыштаваны 3.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

ВАСЮКЕВІЧ Андрэй Лявонавіч (1887), працаваў у калгасе «Новы быт». Арыштаваны 10.2.1938. Асуджаны 14.3.1938.

ВЯРЦІНСКІ Міхаіл Емяльянавіч (1884), селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 6.2.1938. Асуджаны 27.2.1938.

ГАРБАЦЭВІЧ Пётр Дзмітрыевіч (1916), працаваў у калгасе «Вольная праца». Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ГУБКО (ГУБКА) Дзмітрый Максімавіч (1899), рабочы Пухавіцкага леспpамгаса. Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ГУРЭЦКІ Браніслаў Аляксандравіч (1905), мaшыніcт Бяpэзінcкaй MTC. Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ГУТНІК Прохар Мартынавіч (1885), наглядчык Мінскага цэнтральнага тэлеграфа. Арыштаваны 9.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

ДЗЯМІДЧЫК Пётр Аляксандравіч (1909), працаваў у калгасе імя АДПУ. Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 27.2.1938.

ДЗЯРУГА Сцяпан Вікенцевіч (1871), вартаўнік рамонтнай канторы. Арыштаваны 10.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

ЕРАМЕЙ Аляксандр Цімафеевіч (снеж. 1897), працаваў у калгасе «Ленінскі шлях». Арыштаваны 5.2.1938. Асуджаны 27.2.1938.

ЗАВІСТОЎСКІ Аляксандр Вацлававіч (8.5.1895), фінансіст Смілавіцкага райфінаддзела. Арыштаваны 4.1.1938. Асуджаны 26.2.1938.

ЗАПОЛЬСКІ Уладзімір Васілевіч (2.2.1884), праваднік чыгуначнай ст. Мінск-Пасажырскі. Арыштаваны 9.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

КАБАРДА Іван Язэпавіч (1886), працаваў у калгасе «8 Сакавіка». Арыштаваны 7.2.1938. Асуджаны 10.3.1938.

КАЗЛЯК Міхаіл Фёдаравіч (1885), вартаўнік Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.Леніна. Арыштаваны 10.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

КАМЛЮК Якаў Сцяпанавіч (13.3.1880), вартаўнік склада. Арыштаваны 10.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

КАПІЛЕВІЧ Дора-Роха Абрамаўна (1887), прадавец арцелі інвалідаў. Арыштавана 7.2.1938. Асуджана 18.3.1938.

КАПЫТКОЎ Андрэй Іванавіч (1890), працаваў у калгасе «Новая зараніца». Арыштаваны 13.2.1938. Асуджаны 27.2.1938.

КАСОЎСКІ Лейзер Якеравіч (1888), загадчык пункта «Саюзутыль». Арыштаваны 17.2.1938. Асуджаны 14.3.1938.

КІРПІЧНІК Міхаіл Язэпавіч (18.10.1884), селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 9.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

КРАСНІКОЎСКАЯ Марыя Юльянаўна (1867). Арыштавана 23.12.1937. Асуджана 14.2.1938.

КУЗЬМІЧ Пракоп Іванавіч (1879), бондар. Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

КУНІЦКІ Карл Кайтанавіч (1859), пастух калгаса імя 16 партз’езда. Арыштаваны 10.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ЛАГУНОВІЧ Іван Ільіч (1897), працаваў у калгасе імя Молатава. Арыштаваны 22.2.1938. Асуджаны 14.3.1938.

ЛАПЦЁНАК Васіль Якаўлевіч (1884), працаваў у калгасе «Чырвоны перадавік». Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ЛАПЦЁНАК Рыгор Іванавіч (1910), рахункавод калгаса імя Блюхера. Арыштаваны 9.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ЛАПЫТКА Андрэй Мікалаевіч (1903), дзясятнік па брукаванню вуліц. Арыштаваны 20.10.1937. Асуджаны 27.12.1937.

ЛІДУН Іван Іванавіч (1893), настаўнік латышскай школы ў в. Грудзінаўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Чарговы раз арыштаваны 4.12.1937. Асуджаны 10.1.1938.

МАКАРЭВІЧ Віктар Васілевіч (1895), працаваў у калгасе «Чырвоная іскра». Арыштаваны 5.2.1938. Асуджаны 27.2.1938.

МАЦЯШ Аляксандр Антонавіч (1895), рабочы аховы бісквітнай фабрыкі. Арыштаваны 23.1.1938. Асуджаны 14.3.1938.

МУРАШКА Канстанцін Францавіч (1888), працаваў у калгасе «Камінтэрн». Арыштаваны 10.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

МУХА Абда Якаўлевіч (1878), вартаўнік Белкамунбудтрэста. Арыштаваны 9.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

НАПОРКА Аляксандр Фаміч (1875), вартаўнік БПІ. Арыштаваны 10.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

НАХАМЧЫК Ізраіль Нісанавіч (1897), нарыхтоўшчык Дукораўскага сяльпо. Арыштаваны 9.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ПАЛТАРЖЫЦКІ Асан Захаравіч (Зехавіч) (1865). Арыштаваны 7.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

РАВІНЧЫК Сямён Мітрафанавіч (1893), селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 7.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

РАДНЁНАК Рыгор Іванавіч (1885), працаваў у калгасе імя ЦВК БССР. Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 14.3.1938.

САВАЙТАН Язэп Ігнатавіч (1906), працаваў у калгасе «Вольная праца». Арыштаваны 7.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

САВІЧ Мікалай Піліпавіч (5.12.1887), старшы бухгалтар арцелі «Чырвоны утыльшчык». Арыштаваны 3.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

САЛАДУШЧЫК Іван Сяргеевіч (1888), працаваў у калгасе «Энергія». Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

СОКАЛ Фёдар Дзям’янавіч (1888), конюх канторы Белгандлю. Арыштаваны 10.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

УМЕЦКІ Аляксандр Ігнатавіч (15.12.1891), селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 11.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ФУФТА Юлій Карнеевіч (1888), пільшчык арцелі «Ударнік». Арыштаваны 7.1.1938. Асуджаны 27.2.1938.

ХАЛЕЦКІ Антон Мікалаевіч (1892), селянін-аднаасобнік. Асуджаны 14.2.1938.

ХАРНАС Абрам Афроімавіч (1870), маляр Лагойскага РВК. Арыштаваны 7.2.1938. Асуджаны 10.3.1938.

ХАСЯНЕВІЧ Адам Мустафавіч (1878), селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 7.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ЦЫБУЛЬСКІ Іван Сідаравіч (1873), качагар паравоза завода імя Мяснікова ў Мінску. Арыштаваны 10.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

ЦЫРЫН Дзмітрый Герасімавіч (25.12.1887), сталяp МТС. Арыштаваны 10.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

ЧАРВЯК Купрыян Яфімавіч (1889), пpадавец крамы сяльпо. Арыштаваны 7.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ШАБУНЕВІЧ Марыя Андрэеўна (1895), прыбіральшчыца ў СШ. Арыштавана 28.9.1937. Асуджана 29.10.1937.

ШПАКОЎСКІ Ігнат Францавіч (1873), брат А.Шпакоўскага (гл.: 19.8.1937) і В.Шпакоўскага (гл.: 2.3.1938), працаваў у калгасе імя Калініна. Арыштаваны 7.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ШПАКОЎСКІ Даніла Антонавіч (15.11.1904), плытагон Бярэзінскай сплаўканторы. Арыштаваны 9.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ШЫДЛОЎСКІ Ціхан Васілевіч (1886), царкоўны стараста. Арыштаваны 7.2.1938. Асуджаны 14.2.1938.

ШЫМЧОНАК Іван Восіпавіч (1886), працаваў у калгасе «Зара рэвалюцыі». Арыштаваны 7.1.1938. Асуджаны 10.3.1938.

ЮШКЕВІЧ Антон Андрэевіч (15.11.1898), бухгалтар. Арыштаваны 9.3.1938. Асуджаны ў 1938.

ЯНУШКОЎСКІ Нікадзім Людвігавіч (14.11.1884), загадчык сховішча гародніны калгаса «Маяк сацыялізма». Арыштаваны 29.1.1938. Асуджаны 26.2.1938.

ЯРАШ Мітрафан Лявонавіч (1875), вартаўнік школы № 19. Арыштаваны 10.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

ЯСКЕВІЧ Сямён Іванавіч (1869), вартаўнік атрада № 1 НКВД БССР. Арыштаваны 9.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.

Анастасія Зелянковаgazetaby.com