У Баранавічах збіраюць подпісы супраць размяшчэння тут расейскай авіябазы
У Баранавічах актывісты руху «За Свабоду» 4 кастрычніка пачалі збор подпісаў супраць размяшчэння тут расейскай авіябазы.
Як паведаміў кіраўнік гарадской арганізацыі руху «За Свабоду» Віктар Сырыца, у звароце падкрэсліваецца, што размяшчэнне такой авіябазы супярэчыць артыкулу 18 Канстытуцыі, згодна з якой Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз\’ядзернай зонай, а дзяржаву – нейтральнай, паведамляе БелаПАН.
«Мы плануем збіраць подпісы штодня да 10 кастрычніка ўключна і затым накіруем гэты зварот у «палату прадстаўнікоў», – дапоўніў Сырыца. – Большасць з тых жыхароў Баранавічаў, з якімі мы ўчора размаўлялі, супраць таго, каб у нашай краіне былі замежныя вайсковыя базы. Але падпісваюцца не ўсё. Як я мяркую, людзі баяцца адміністрацыйнага пераследу».
Сырыца адзначыў, што ў Баранавічах таксама вядуць збор подпісаў супраць размяшчэння расейскай авіяцыйнай базы ў Беларусі актывісты стваранага Уладзімірам Някляевым руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі».