У Берліне ўручана прэмія Вілі Брандта
24 студзеня ў Берліне адбылося ўручэнне 2-й Міжнароднай прэміі імя Вілі Брандта. Ад імя Мікалая Статкевіча прэмію атрымалі яго жонка – Марына Адамовіч і дачка – Кацярына Статкевіч.
Як паведамлялася раней, Мікалай Статкевіч быў уганараваны Міжнароднай прэміяй імя Вілі Брандта “За асаблівую палітычную мужнасць”, якая ў гэтым годзе ўручаецца другі раз.
Прэмію атрымаў таксама нарвежскі прэм\’ер-міністр Енс Столтэнберг, які ўганараваны за “прыкладную прыхільнасць да дэмакратыі”. Як адзначана ў рашэнні журы, ён здолеў згуртаваць нарвежскае грамадства у адказ на выклік тэрарызму. Пасля трагічнага і страшнага тэракту ў Осла і на востраве Утай, які адабраў жыцці 77 чалавек, пераважна маладых людзей, членаў моладзевага крыла нарвежскай сацыял-дэмакратычнай Рабочай партыі, нарвежскі прэм\’ер прыняў рашэнне і сказаў словы, якіх чакала грамадства. Перад уручэннем узнагароды кандыдат на канцлера ад СДПГ Пер Штайнбрук працытаваў гэтыя словы Енса Столтэнберга: “Нарвегія адкажа на гэты напад большай дэмакратыяй, большай адкрытасцю, большай салідарнасцю, але ніколі не наіўнасцю”.
Перад уручэннем прэміі Мікалаю Статкевічу з прамовай выступіў старшыня журы, прафесар Эган Бар, на працягу доўгіх гадоў блізкі сябра і паплечнік Вілі Брандта. Ён, у прыватнасці, сказаў: “Мікалай Статкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі… Ён ведаў, што ён кідае выклік аўтарытарнаму рэжыму ў Мінску. Яго адзінае «злачынства», у якім ён быў вінаваты, была яго прыхільнасць да дэмакратычных выбараў.
Прэмія, якая ўручаецца сёння, носіць імя Вілі Брандта. Яму належыць выраз: “Дзе свабода не абаронена своечасова, аднавіць яе можна толькі коштам вялікіх ахвяр!”
Далей ён сказаў:”Слова “дэмакратыя” мае для нас магічны сэнс. Дэмакратыя з\’яўляецца душой нашай партыі. Мы кажам: хай Мікалай статкевіч і іншыя палітычныя зняволеныя нарэшце будуць вызваленыя!” (поўны тэкст выступу Эгана Бара тут)
На цырымоніі ўручэння прэміі ў Willy Brandt House прысутнічала больш за 600 чалавек. Зарэгістравалася ж каля 1000, але зала не магла ўмясціць усіх жадаючых. Людзі стаялі і сядзелі ў праходах, на прыступках лесвіцы. Сярод гасцей былі вядомыя нямецкія і еўрапейскія палітыкі, члены ўрада, Бундэстага і Еўрапарламента, у тым ліку Герхард Шродэр, Пер Штайнбрук, Франц Цёнес, былыя і сучасныя кіраўнікі СДПГ (SPD).
Марына Адамовіч зачытала прывітальныя словы Мікалая Статкевіча, з якімі ён звярнуўся да прысутных з-за кратаў. Перакладала іх дачка палітыка, Кацярына Статкевіч. Гэты выступ прысутныя віталі авацыямі. Уся зала ўстала.
Кажа жонка палітыка: “Я нават не магла ўявіць сабе такога. На працягу нашага выступу на сцэне мяняліся слайды з фотаздымкамі Мікалая. А пасля яго завяршэння ўся зала ўстала і некалькі хвілінаў авацыямі вітала Мікалая. Нам казалі: “Вы тут сярод сяброў. Мы будзем і надалей рабіць усё, што ў нашых сілах, дзеля яго вызвалення, дзеля дэмакратыі ў Беларусі”.
Для мяне гэта – самае яскравае сведчанне, што салідарнасць не мае межаў. Яна можа прайсці праз турэмныя муры.
Я ніколі не забудуся, што на пачатку студзеня 2011 года менавіта прадстаўнікі нямецкай і міжнароднай сацыял-дэмакратыі першымі прыехалі ў Мінск, каб даведацца аб лёсе Мікалая і дамагацца яго вызвалення, і вызваленнія іншых палітвязняў, незаконна захопленых пасля выбараў. Яны працягваюць рабіць гэта і сёння. Дзякуй!”.
Пераможцы 2-й Міжнароднай прэміі імя Вілі Брандта, кандыдат на пасаду канцлера ад SPD Пеер Штайнбрюк (справа),старшыня журы Эган Бар (другі злева). © Dirk Bleicker
Кандыдат на пасаду канцлера ад SPD Пеер Штайнбрюк ўручыў прэм\’ер-міністру Нарвегіі Енсу Столтэнбергу (злева) 2-ю міжнародную прэмію імя Вілі Брандта. Узнагарода уручана за прыхільнасць Енса Столтэнберга сацыяльнай згуртаванасці і пашырэння дэмакратыі ў адказ на тэракты ў Осла і на востраве Утай ў ліпені 2011 года. © Dirk Bleicker
Ганаровыя госці. © DPA
Спецыяльны прыз у гэтым годзе атрымаў беларускі палітык і былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які знаходзіцца ў турме са снежня 2010 года. Прадстаўлялі Статкевіча яго дачка Каця Статкевіча і яго жонка Марына Адамовіч (злева). © Dirk Bleicker
Марына Адамовіч, жонка зняволенага са снежня 2010 года беларускага апазіцыйнага палітыка размаўляе з кандыдатам на пасаду канцлера ад SPD Пеерам Штайнбрюкам. © Dirk Bleicker
Спецыяльная прэмія за палітычную мужнасць уручаецца беларускаму апазіцыйнаму палітыку і былому кандыдату ў прэзідэнты, палітвязню Мікалаю Статкевічу. © Dirk Bleicker
Марына Адамовіч размаўляе з Эганам Барам. © Dirk Bleicker
У зале: жонка Эгана Бара Адэльхейд Бонэман-Бонер, былы канцлер Герхард Шродэр і член журы Майкл Фрэнцэль. © Dirk Bleicker
Уручэнне прэміі: Кацярына Статкевіч, Марына Адамовіч, Эган Бар. © Dirk Bleicker
Усе здымкі з сайта spd.de