У Брусэлі адбудзецца акцыя «Не сяброўству з дыктатарам!»
Трэба пратэставаць супраць самога факту запрашэння Лукашэнкі ў Брусэль.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч:
– Праз грамадскі ціск Лукашэнку давялося адмовіцца ад паездкі ў Брусэль. Не сумнявайцеся, яму вельмі хацелася паехаць, але супольныя намаганні палітыкаў, свабоднай прэсы і ўсіх разумных людзей прымусілі яго спалохацца і адступіць. Падзякі Мікалаю Статкевічу, Андрэю Саннікаву, Уладзіміру Някляеву, Вячаславу Сіўчыку, Charter97.org, Петрасу Аўштравічусу і ўсім, хто актыўна выступаў супраць запрашэння выгнанца-дыктатара ў грамадства свабодных людзей.
Гэта наша агульная перамога!
Цяпер трэба пратэставаць супраць самога факту запрашэння дыктатара ў сталіцу вольнай Еўропы.
- 23 і 24 лістапада ў Брусэлі адбудзецца раней анансаваная серыя акцый пратэсту пад змененай назвай “Не сяброўству з дыктатарам!».
- 23.11 Плошча Schuman 11.00-13.00 «Расейскі Траянскі конь у Брусэлі» – Інфармацыйны пікет пра палітыку і злачынствы Лукашэнкі.
- 24.11 Плошча Jean Rey 11.00-13.00 «Дзе Ганчар?» – Акцыя памяці Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага ды іншых, забітых рэжымам Лукашэнкі.
Далучайцеся!