Навіны

У Еўрапарламенце гаварылі пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі

Вольга Кавалькова выступіла ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў панэльнай дыскусіі у Еўрапарламенце, якая адбылася з удзелам віцэ-прэзідэнта Еўрапарламента Александрам Графам Ламбсдорфам.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі праваабаронцы Эма Ашылі, кіраўнік прадстаўніцтва арганізацыі Front Line Defenders у ЕС, і Летэ Ляйхт, дырэктар Human Rights Watch у Брусэлі.

Тэмай выступу Вольгі Кавалькова была праца актывістаў у Беларусі, палітзняволеныя, сітуацыя з правамі чалавека і шэраг прынятых у Беларусі законаў, якія негатыўна ўздзейнічаюць на грамадства, а таксама дыялог Еўразвяза з уладай, апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю.

bchd.info