У Гаазе прайшла акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых беларусаў
16 ліпеня ў Гаазе каля амбасады Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя салідарнасці з сем\’ямі гвалтоўна зніклых беларусаў.
Акцыя пачалася а 10:00 паводле мясцовага часу і доўжылася адну гадзіну. Яе ўдзельнікі трымалі плакат з партрэтамі гвалтоўна зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага,Дзмітрыя Завадскага
Мерапрыемства прайшло з ініцыятывы «Мы памятаем».