Навіны

У Гародні правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў

Інфармацыйную акцыю ў падтрымку палітычных вязняў правялі праваабаронцы Цэнтру “Вясна” і Беларускага Хельсінскага камітэту ў Гародні. Традыцыйна 4 жнівеня міжнародная супольнасць адзначае гэты дзень, як дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Гэта знак павагі ў змаганні за дэмакратычныя каштоўнасці ў таталітарным рэжыме, у якім цяпер перабывае беларускі народ, – кажа праваабаронца Віктар Сазонаў:

– Вельмі важны дзень для ўсіх беларусаў, таму што ў прынцыпе вельмі важная людская салідарнасць. Калі людзі трапляюць у бяду, а таталітарны рэжым гэта таксама бяда, адзінае, што ёсць у людзей, гэта салідарнасць, калі яны аб’ядноўваюцца, калі нешта робяць разам. А калі салідарнасць і падтрымка адбываецца яшчэ і звонку, гэта дае яшчэ больш сілаў, дае больш надзеяў людзям і дае больш упэўненасці ў той сваё праваце. Таму мы вельмі цэнім гэты дзень, бо гэты дзень салідарнасці з беларускім грамадствам, салідарнасці ўсіх тых людзей, якія змагаюцца за правы чалавека.

СЛУХАЙЦЕ ТУТ СЛУХАЙЦЕ ТУТ

Гэтым разам праваабаронцы вырашылі не рабіць фотаздымкаў, каб не даць нагоду міліцыянтам сфабрыкаваць супраць іх адміністрацыйную справу, як гэта было раней. Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.

racyja.com