У Гомелі арыштаваны Андрусь Цянюта
Увечары 4 траўня проста на падыходзе да дому быў затрыманы сустаршыня “Маладога Фронту” Андрусь Цянюта. Міліцыянты склалі на яго два адміністрацыйныя пратаколы: за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Заўтра раніцай а 9:00 у судзе Чыгуначнага раёну мае адбыцца суд.
Бацька Цянюты кажа, што ля дому тым вечарам дзяжурылі міліцыянты.