Навіны

У Клічаве і Віцебску сабралі рэчы і сродкі для Яўгена Васьковіча

У Клічаве актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і вернікі розных хрысціянскіх канфесій сабралі рэчы для палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча. Сабраныя рэчы яны перадалі маці палітвязня, якая бліжэйшым часам збіраецца да яго.

Апроч таго, актывісты БХД абмеркавалі планы дзейнасці і падвялі вынікі 2014 года, паведаміла магілёўскі абласны каардынатар хрысціянскіх дэмакратаў Таісія Кабанчук.

Перад гэтым сродкі для Яўгена Васьковіча збіралі ў Віцебску падчас сустрэч прадстаўнікоў віцебскіх дэмакратычных сіл. “Падтрымаць палітвязня — гэта наш абавязак”, — гаворыць інцыятарка збору сродкаў, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец.

“Мы разумеем, што ягоным сваякам цяжкавата ў матэрыяльным плане — усё, што збіраюць у пасылкі і перадачы, каштуе нямала грошай. Таму ўсе сабраныя ахвяраванні мы перададзім сваякам”, — сказала яна.

Прэсавая служба БХД