Грамадская акцыя

У Мінску прайшоў Марафон памяці

У Мінску па ініцыятыве Руха Салідарнасці “Разам” і аб\’яднання “Дзея” 29 кастрычніка праходзіць Марафон памяці. Удзельнікі акцыі наведваюць месцы масавай згубы людзей падчас сталінскіх рэпрэсій: Кальварыя, Цівалі, Лошыца, урочышча Благоўшчына (Трасцянец), Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў, Курапаты.

Удзельнікі ўшанавалі памяць тых, хто быў расстраляны на вуліцы Вавілава: машыністаў, якія сабатавалі загады, а таксама тых, хто памёр падчас перасылкі. Апошніх проста выгружалі з вагонаў і закопвалі.

Кальварыйскія могілкі

Кальварыйскія могілкі

 

 

Кальварыйскія могілкі

Цівалі

Цівалі

 

 

Лошыца

 

 

Лошыца

Благоўшчына (Трасцянец)

Вайсковыя могілкі

Апошняй кропкай сёлетняга Марафону памяці стала ўрочышча Курапаты.

Акцыя Марафон памяці праводзіцца на працягу ўжо дзесяці год. Яе мэта — увесці дату 29 кастрычніка ў будучы беларускі каляндар як Дзень Памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
 

На кожным месцы ўшанавання адбываецца кароткая служба за спачын душ памерлых, ускладваюцца кветкі і запальваюцца знічкі.