У Наваполацку патрабавалі вызваліць Міколу Статкевіча
Актывісты суполкі «Свабодны рэгіён» тройчы вывешвалі расьцяжку «Свабоду Статкевічу!» у розных месцах горадe.
Гэта новая тактыка, патлумачыў актывіст «Свабоднага рэгіёну» Яўген Парчынскі:
«Мы не хацелі пакідаць расьцяжку ў адным месцы, каб яе забралі ці міліцыянты, ці нехта іншы. Таму яе перавешвалі: паўгадзіны яна правіcела ў адным людным месцы Наваполацку, паўгадзіны ў другім, паўгадзіны ў трэцім».
Нікога з актывістаў падчас акцыі не адсачылі і не затрымалі, паведаміў спадар Парчынскі.