У Нью-Ёрку адбыўся «Марш паняволеных народаў». Былі і беларусы
16 ліпеня ў Нью-Ёрку распачаўся «Тыдзень паняволеных народаў».
Акцыя праводзіцца з 1959 г. Галоўная ідэя – прыцягнуць увагу амерыканскага грамадства да становішча народаў, якія жывуць у дзяржавах з аўтарытарным ці таталітарным рэжымам.
У акцыі ўзялі ўдзел 60 асобаў.
У 1959 годзе прэзідэнт ЗША Дўайт Айзенгаўэр падпісаў закон, які абвесціў трэці тыдзень ліпеня «Тыднем паняволеных народаў».
У тым жа годзе Айзенгаўэр заснаваў антыкамуністычнае згуртаванне Нацыянальны камітэт паняволеных нацыяў (па-анг.: National CaptiveNations Committee).
Паняволенымі нацыямі ў 1959 годзе ЗША лічылі:
- Польшча (цяпер у ЕЗ)
- Вугоршчына (у ЕЗ)
- Літва (у ЕЗ)
- Украіна (імкнецца ў ЕЗ)
- Чэхаславаччына (у 1993 г. падзялілася на Чэхію і Славакію – абедзве краіны члены ЕЗ)
- Латвія (у ЕЗ)
- Эстонія (у ЕЗ)
- Беларусь
- Румынія (у ЕЗ)
- Усходняя Нямеччына (абʼядналася з Заходняю Нямеччынай)
- Балгарыя (у ЕЗ)
- Кантынентальны Кітай (КНР)
- Арменія
- Азербайджан
- Грузія
- Паўночная Карэя (КНДР)
- Албанія
- Ідэль-Урал (нерэалізаваны нацыянальны праект татараў і башкіраў)
- Тыбет (частка КНР)
- Казакія
- Туркестан
- Паўночны Вʼетнам
ЮВ, belsat.eu